Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда мінскай дыстанцыі пуці – пераможца конкурсу “Чыгунка – наш шлях працоўны!”

06 лістапада 2013

5 лістапада на базе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў прайшоў конкурс сярод каманд дыстанцый пуці Беларускай чыгункі «Чыгунка — наш шлях працоўны!, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя чыгуначных прафесій, звязаных з эксплуатацыяй і абслугоўваннем пуці, а таксама арганізацыя вольнага часу чыгуначнікаў і развіццё іх творчага патэнцыялу.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

Першае месца — каманда Мінскай дыстанцыі пуці,

другое месца — каманда Варапаеўскай дыстанцыі пуці,

трэцяе месца — каманды Магілёўскай і Баранавіцкай дыстанцый пуці.

Камандам-прызёрам уручаны дыпломы і памятныя прызы.

Конкурс праводзіўся ў два туры. 1-ы тур (адборачны) адбыўся ў аддзяленнях БЧ, у 2-м туры змагаліся наймацнейшыя. Праграма конкурсу ўключала ў сябе 4 этапы, падчас якіх удзельнікі павінны былі прадставіць візітную картку каманды, прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі, таленты і фізічную падрыхтоўку.

Да спісу навін за 2013 год