Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё 12 снежня 2013г. чыгуначнай станцыі Рудзенск пасля рэканструкцыі

13 снежня 2013

12 снежня 2013г. адбылося ўрачыстае адкрыццё чыгуначнай станцыі Рудзенск пасля рэканструкцыі.
 
У абноўленым выглядзе паўстала станцыя Рудзенск: у ёй усталяваныя плацежна -даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, абсталяваны прыбіральні для пасажыраў, у тым ліку — з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Зала чакання выглядае сучасным і камфортным для пасажыраў.
 
Тэрыторыя вакол будынка добраўпарадкавана і акультурана. Побач знаходзіцца аўтастаянка.
 
Тры высокія пасадачныя платформы для пасажыраў прымаюць швейцарскія электрацягнікі, для якіх з 7 лістапада 2013 г. адкрыты рух да станцыі Рудзенск.
Да спісу навін за 2013 год