Дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе Беларускай чыгункі на лепшую добраахвотную дружыну
14 лютага 2014
Па выніках працы за 2013 дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП « Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі » прызнана лепшай на Беларускай чыгунцы.
Дыпломам і пераходным кубкам узнагароджаны камандзір добраахвотнай дружыны - старшы інспектар па кадрах Саковіч Л.С.
Усяго на магістралі налічваецца 136 такіх дружын , у іх складзе больш за тысячу чыгуначнікаў. Яны дапамагаюць супрацоўнікам транспартнай міліцыі не толькі сачыць за парадкам на вуліцах горада ,
але і часам нават раскрываць злачынствы. Гэта і крадзяжы , і разбойныя напады , рабаванні , незаконны абарот псіхатропных і наркатычных рэчываў. Працуючы на вуліцах сумесна з супрацоўнікамі
транспартнай міліцыі , дружыннікі выступаюць у ролі сведкаў , панятых , удзельнічаюць у рэйдах , прафілактычных акцыях , вучэннях , суправаджаюць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа , задзейнічаны
ў наглядальных саветах пры пунктах аховы правапарадку.
Дзякуючы дапамозе добраахвотных дружын , створаных на прадпрыемствах дарогі , за справаздачны перыяд па гарачых слядах ўдалося раскрыць 12 злачынстваў .
Да спісу навін за 2014 год