09 красавіка 2015 года ў Культурна-спартыўным цэнтры сталічнага аддзялення прайшоў інтэлектуальны конкурс сярод юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі
17 красавіка 2015
Самыя эрудзіраваныя дзецям, з кожнай змены па 6 чалавек, спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні. Чатыры каманды «Лакаматыў», «Залаты рэзерв», «Новае
пакаленне» і «Вяселыя рабяты» з вялікай адказнасцю падышлі да ўдзелу ў конкурсе. Кожны этап конкурсу быў вельмі хвалюючы для юных чыгуначнікаў. Трэба было паказаць не
толькі свае інтэлектуальныя здольнасці, але і ўменне падаць сябе перад сваімі таварышамі і работнікамі вялікай магістралі, магчыма ў будучыні сваімі калегамі.
Ацэньвалі герояў дня члены журы на чале з намеснікам старшыні Райпрофсожа Мінскага аддзялення Яўгенам Коробковым.
У цэлым, веды дзяцей вырабілі моцнае ўражанне на дарослых, адзначыла арганізатар і вядучая інтэлект-шоу намеснік дырэктара КСЦ Ларыса Ванкевіч. Па словах Яўгена Коробкова, хацелася б, каб іх далейшая
жыцце была звязана менавіта з магістраллю.
Па вынікам усяго інтэлектуальнага конкурсу пераможцамі стала каманда інструктара Л. П. Демянович - «Новае пакаленне».
Капітаны каманд «Новае пакаленне» Алег Амяльчук і «Залаты рэзерв» Павел Макаранка, былі адзначаныя журы, як вельмі эрудзіраваныя хлопцы.
Пасля заканчэння школы Алег і Павел плануюць паступаць у БелГУТ, многія з удзельнікаў мерапрыемства - Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту. Адным словам годнае новае пакаленне
расце і надзейны, сапраўды «залаты рэзерв» абяцае быць у Беларускай чыгункі.