Алея ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі
16 красавіка 2015
У сталічным парку «Уручча» стала зелянейшая на сем дзясяткаў дрэў. Жывы падарунак падрыхтавалі прадстаўнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Маладыя ліпкі высадзілі сумесна з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія падчас баявых дзеянняў працавалі на магістралі. Ва ўрачыстай закладцы новай алеі удзельнічалі і юныя чыгуначнікі са станцыі імя Канстанціна Заслонава.
Акрамя гэтага, беларускія чыгуначнікі дапамагаюць у рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец«. Таксама рыхтуюцца да сустрэчы ў траўні «Цягніка дружбы«, які штогод вязе ветэранаў Вялікай Айчыннай па месцах баявой славы.
Да спісу навін за 2015 год