Удзел работнікаў аддзялення ў расчыстцы ад снегу пасажырскіх пасадачных платформаў
14 студзеня 2016
Для ліквідацыі наступстваў цыклону, які прынес з сабой моцныя снегапады, работнікі апарата ўпраўлення Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, разам з іншымі адасобленымі структурнымі
падраздзяленнямі, падключыліся да ўборкі снегу. 13.01.2016 працоўны дэсант ад апарата кіравання ў колькасці 20 чалавек прыняў удзел у расчыстцы ад снегу пасажырскіх пасадачных платформаў на
замацаваным прыпыначным пункце Гай. Агульная плошча ачышчаных ад снегу платформаў склала 712 кв. м.
Прыбіральным інвентаром (рыдлеўкамі, шуфлями), пальчаткамі забяспечыла працаўнікоў Мінская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў.