Памятаць тых, хто загінуў і не забыцца, што засталіся ў жывых
19 лютага 2016
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. І, нягледзячы на тое, што вайна скончылася ў далекім 1989 годзе, памяць аб вайне па-ранейшаму болем адклікаецца ў сэрцах салдат і афіцэраў, якія сумленна выканаўшы пастаўленыя задачы і свой інтэрнацыянальны абавязак, вярнуліся дадому.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел і воіны-інтэрнацыяналісты Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, якія працуюць у вагонных дэпо Мінск, Орша, лакаматыўным дэпо Маладзечна,
маторвагонным дэпо Мінск, у Мінскім вагонным участку, у Аршанскай дыстанцыі шляху, пажарным аварыйна-выратавальным цягніку Орша, рэфрыжэратарнае дэпо
Маладзечна, а таксама на чыгуначных станцыях Сцяпянка і Орша. Усяго на прадпрыемствах працуюць 28 воінаў-інтэрнацыяналістаў.
12 лютага 2016 года на базе УА «Сярэдняя школа №119» кіраўніцтва адміністрацыі Кастрычніцкага раена горада Мінска арганізавала сустрэчу воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія працуюць на прадпрыемствах раена, і членаў сем'яў загінулых ваеннаслужачых.
15 лютага адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак на Востраве Мужнасці і Смутку» ля Мемарыяльнага комплексу «Помнік воінам-інтэрнацыяналістам».
Выказваем ім глыбокую падзяку за іх воінскую доблесць і адвагу!
Да спісу навін за 2016 год