Збор дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу ад г.Мінска на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі"
23 чэрвеня 2016
З 21 па 23 чэрвеня 2016 года ў Культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» праходзіць рэгістрацыя дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу горада
Мінска.
Ад Мінскага аддзялення чыгункі ў сходзе прымаюць удзел 3 прадстаўнікі - Крэчка Вацлаў Мар'янавіч - машыніст лакаматыўнага дэпо Мінск, Сяднёў Уладзімір Анатольевіч - памочнік начальніка
аддзялення чыгункі па Аршанскаму вузлу і Сладкевич Андрэй Мікалаевіч - начальнік аддзела перавозак УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Удзельнікі V Усебеларускага народнага сходу падвядуць вынікі развіцця Беларусі за мінулую пяцігодку і абмяркуюць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2016-2020 гады.