Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На галоўнай сцэне

18 ліпеня 2016

Адразу два аматарскіх калектыва Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў сталі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

На галоўнай сцэне форуму ўзорныя ансамблi танца «Ві-за-ві" і цыркавая студыя «Феерыя» выступаюць як з вядомымі артыстамі, так і з маладымі вакалістамі. Абодва калектывы — не навічкі на фестывалі, з'яўляюцца традыцыйнымі яго ўдзельнікамі, любiмыя гледачамі і арганізатарамі свята за прафесіяналізм і чароўнасць юных артыстаў. Узорны ансамбль танца «Ві-за-ві" пад кіраўніцтвам Алесі Васілеўскай выходзіў на сцэну падчас адкрыцця форуму мастацтваў двойчы. Старэйшая група калектыву выступала сумесна з Дзяржаўным ансамблем танца Рэспублікі Беларусь. У маладзёжным нумары з іншымі вядомымі самадзейнымі калектывамі краіны ўдзельнічалі адразу тры састава «Ві-за-ві" - малодшы, сярэдні і старэйшы. Усяго ў адкрыцці было задзейнічана каля 50 юных танцораў з Аршанскага ДКЖ. Запомнілася гледачам «Славянскага базару ў Віцебску» і яркае выступленне хлопчыкаў і дзяўчынак з узорнага цыркавога калектыву «Феерыя», якім кіруе Алена Жавненко. Іх можна было ўбачыць на адкрыцці фестывалю, а таксама ў паўфінале XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2016». А днём раней аршанцы прынялі ўдзел у яго адкрыцці - тэатралізаванай лёсаванні на Алеі зорак, дзе паўсталі ў вобразе анёлаў-ахоўнікаў муз. Выступяць юныя цыркачы і ў другі дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на сцэне Летняга амфітэатра.

Варта адзначыць, што па выніках працы ў 2015 годзе Алена Жавненко стала лаўрэатам звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Культура». А яе калектыў, якому споўнілася 13 гадоў, добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі: ён удзельнік і прызёр шматлікіх фестываляў і конкурсаў. Знамянальная падзея ў бягучым годзе адзначылі і ў «Ві-за-ві", якому ўжо 18 гадоў. У маі ў парадзе-конкурсе лаўрэатаў Міжнароднага адукацыйнага праекту «Апельсінавая бяроза» у Маскве яго кіраўнік Алеся Васілеўская ўдастоена адразу трох дыпломаў - за прафесіяналізм, педагагічнае майстэрства і як лепшы балетмайстар. Акрамя таго, рабятам дасталася і галоўная ўзнагарода фестывалю — Гран-пры, а таксама тры дыпломы лаўрэатаў 1-й ступені.

 

Вольга НІКАЛАЕВА

Да спісу навін за 2016 год