Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першакласнік, у цябе сёння свята!

02 верасня 2016

Пад такой назвай на Дзіцячай чыгунцы напярэдадні навучальнага года адбылася цырымонія пасвячэння ў будучыя школьнікі дзяцей работнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Больш за 60 будучых вучняў прамовілі клятву першакласніка.

На станцыі «Заслонава» удзельнікаў свята чакала тэатралізаванае прадстаўленне, пацешныя гномы-аніматары, а кожнаму з ребят падарылі салодкія тарты ад аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі банка. Казачныя персанажы суправаджалі без пяці хвілін першаклашак і падчас падарожжа на цягніку. Гучалі песні, загадкі, дзеці чыталі вершы. Свае веды і эрудыцыю праявілі таксама і юныя чыгуначнікі.

У сасновым бары на аднайменным прыпыначным пункце дзятву сустракалі Кракадзіл Гена і Чабурашка, якія таксама праверылі рабят на эрудыцыю. Затым ім уручылі падарункі, а таксама міні-партфелі з канцтавары. Прадоўжыўся свята на станцыі «Заслонава» разам з артыстамі тэатра гульні «Сланечнікі", з якімі будучыя першакласнікі запусцілі ў неба рознакаляровыя шары.

Па словах галоўнага спецыяліста Упраўлення ідэалогіі і сацыяльнага развіцця Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Галіны Лейка, свята атрымалася: — Дзецi, ды і дарослыя атрымалі масу станоўчых эмоцый. Безумоўна, ўражанне зрабіла Дзіцячая чыгунка, яе работнікі і выхаванцы. Нельга назіраць за імі без захаплення. Нягледзячы на юны ўзрост, яны ўжо прафесіяналы — ветлівыя, добрасумленныя, адказныя.

Свята першакласніка, адзначае Галіна Анатольеўна, традыцыйнае мерапрыемства для дзяцей работнікаў Нацыянальнага банка. На малой Беларускай яго праводзяць ўпершыню. І, мяркуючы па ўражаннях, садружнасць банка з дзіцячай магістраллю можа працягнуцца.

Вольга НІКАЛАЕВА

 
Да спісу навін за 2016 год