Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Узнагарода абавязвае

15 верасня 2016

Гэты год для начальніка аддзела перавозак Мінскага аддзялення Андрэя Сладкевича знамянальны двума падзеямі. Андрэй Мікалаевіч быў абраны дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу, а напярэдадні прафесійнага свята яму ўручылі знак «Ганаровы чыгуначнік».
 
- Вядома ж, гэта наша агульная ўзнагарода — калектыву аддзела, станцый, — адзначае Андрэй Сладкевiч. — І, безумоўна, гэта шмат да чаго абавязвае.
 
Яшчэ ў царскай Расіі яго прадзед быў пуцявым абходчыкам на станцыі Гатчына. З тых часоў у сям'і захавалася ўсяго адна фатаграфія, дзе Антон Браніслававіч ў чыгуначнай форме, а таксама шматлікія апавяданні пра стальную магістраль той пары. З дзіцячых гадоў яна асацыявалася ў маладога чалавека з нейкай краінай, дзе былі строгая дысцыпліна і парадак. Але яго прыцягвала зусім іншая прафесія. Пасля заканчэння 10 класаў з Гродзенскай вобласці адправіўся ў Мінск паступаць на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Маладому чалавеку больш даваліся гуманітарныя навукі. Аднаго бала не хапіла, каб стаць журналістам. Каб не губляць год, бацька параіў сыну пайсці ў сталічны транспартны СПТВ-107 — бо чыгунка заўсёды славілася стабільнасцю. Праз год, асвоіўшы прафесію памочніка машыніста цеплавоза, хлопец працаваў у лакаматыўным дэпо Маладзечна. А яшчэ праз паўтара — быў прызваны ў армію. Служыў у аўтамабільным батальёне ў Заходняй групе войскаў у Германіі. Яго частка размяшчалася ў Патсдаме. Там малады чалавек, не губляючы надзеі паступіць на журфак, працягваў друкавацца ў дывізіённай газеце. Але лёс распарадзіўся інакш.
 
Маючы чырвоны дыплом выпускніка вучылішча, памочнік машыніста мог бы здаваць ўсяго адзін экзамен. Але новыя сябры-абітурыенты ўгаварылі паступаць на факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце». Паспяхова здаў тры прадмета, Андрэй Сладкевiч стаў студэнтам БелДУТ. Гэта былі пяць яркіх, незабыўных гадоў у яго жыццi, пасля заканчэння якіх новаспечанага двiжэнца размеркавалі дзяжурным па станцыі Мінск-Паўночны.
 
Мноства пад'язных шляхоў, узаемадзеянне з буйнымі прадпрыемствамі-кліентамі і прадпрыемствамі прамысловага чыгуначнага транспарту сталі добрай школай для Андрэя Сладкевiча, праз некалькі гадоў назначанага намеснікам начальніка станцыі. Наступная прыступка ў яго працоўнай біяграфіі - начальнік станцыі Калядзічы, якая мае ўжо сваю спецыфіку працы — кантэйнерныя перавозкі. Тут была сканцэнтравана пагрузачна-разгрузачная праца УП «Мiнскжэлдортранс», пазней аб'яднанага з транспартна-лагістычным цэнтрам «Белінтэртранс». Карысным стаў і вопыт кіраўніцтва на нейкай станцыі сталічнага вузла Сцяпянка — спачатку намеснікам начальніка па грузавы працы, потым і яе начальнікам. Чаго толькі варта ўзаемадзеянне з такімі прамысловымі гігантамі, як Мінскі трактарны завод ці Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова! У 2010 годзе станцыя Сцяпянка стала першай у сталічным аддзяленні, дзе ўкаранілі сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў.
 
Велізарны досвед, набыты на трох значных станцыях Мінскага чыгуначнага вузла, выдатна спатрэбіўся Андрэю Сладкевiчу і на новым месцы — у якасці начальніка аддзела перавозак Мінскага аддзялення. Дапамог ва ўкараненні МПЦ ў Ждановічах, у развіцці станцый, пошуку і прыцягненні новых кліентаў, актывізацыі ўзаемадзеяння з ужо наяўнымі. Як адзначае Андрэй Мікалаевіч, у гэтым кірунку акцэнт у першую чаргу робіцца на ўдасканаленне маркетынгавай працы. Прычым як у грузавых, так і пасажырскіх перавозках. За апошнія некалькі гадоў у сталічным аддзяленні з'явіліся новыя пад'язныя шляхі і прадпрыемствы — кліенты на станцыях Смаргонь і Фаніпаль, на больш высокі ўзровень выведзена тэхнічнае навучанне работнікаў гаспадаркі перавозак, быў адкрыты рух цягнікоў гарадскіх ліній паміж сталіцай і яе гарадамi — спадарожнікамі Рудзенск і Смалявічы, а таксама Нацыянальным аэрапортам Мінск.
 
Безумоўна, на новай пасадзе клопатаў у Андрэя Сладкевiча дадалося. Знаходзіцца ў добрай фізічнай і маральнай форме яму дапамагае спорт. Дарэчы, у школе ён меў першы разрад па стральбе. У вучылішчы, а потым і ў ВНУ захапляўся цяжкай атлетыкай (стаў кандыдатам у майстры спорту), пазней — настольным тэнісам, футболам, валейболам. Спорту разам з аднадумцамі надае ўвагу штотыдзень. А ў мінулым годзе стаў пераможцам турніру па настольным тэнісе ў спартакіядзе сярод кіраўнікоў Мінскага аддзялення.
 
Ёсць у Андрэя Сладкевiча і захапленне для душы. Дакладней, іх у яго некалькі. Шмат гадоў ён збірае чыгуначныя ліхтары, значкі, маркі і іншыя прадметы галіновай тэматыкі. Першых у яго калекцыі ўжо больш за дзесяць, колькасць значкоў і марак перавысіла сотню. Па словах чыгуначніка, хобі спрыяе вывучэнню гісторыі, пашырэнню далягляду ў цэлым.
У вольны час Андрэй Сладкевiч часта бывае ў Смаргонскім раёне, дзе жыве яго мама Гелена Баляславаўна — жанчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у мінулым старшыня прафкома калгаса, да гэтага часу публіцы свае артыкулы ў мясцовых СМІ. Па сутнасці, яна сама рэалізавала невыкананую мару сына. Але Андрэй Мікалаевіч ніколькі не шкадуе аб сваім абраным шляху.
 
Вольга Арлова
 

 

Да спісу навін за 2016 год