Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На творчай хвалі

30 студзеня 2017

Незвычайны шоу-конкурс прайшоў на базе арт-гасцінiцы Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.
Нягледзячы на тое, што святы ўжо даўно ззаду, моладзь сталічнага чыгуначнага вузла вырашыла ўнесці свае карэктывы ў звыклы каляндар і падоўжыць сабе добры настрой.
 
- Маладым людзям хочацца працягу вясёлых і шумных карпаратываў, і мы пайшлі ім насустрач, прапанаваўшы правесці шоу-конкурс у стылі навагодняга ранішніка, - кажа арганізатар і рэжысёр мерапрыемства Марына Макавеева. - Хлопцы з задавальненнем пераўвасабляюцца: хто ў казачнага ваўка, хто ў Сіньёра-памідора, хто ў Зайчыка, чыталі пераробленыя для дарослых вершы Агніі Барто, а Дзядуля Мароз і Снягурка не скупіліся на прызы. Асаблівае захапленне набылі прыпеўкі, якія былі падрыхтаваныя экспромтам. Дарэчы, выконвалі іх удзельнікі конкурсу пад акампанемент гітары казачнага дзядулі.
Зрэшты, занятак па душы на імправізаваным імпрэзе знайшлося для кожнага. Хтосьці ўдзельнічаў у віктарыне "Славутыя навагоднія кінакарціны і іх выканаўцы», хтосьці, вядома ж, жартам, праводзіў вакцынацыю супраць грыпу, пераапрануўшыся ў белыя халаты і узброіўшыся шпрыцамі Жане, шырока вядомымі па любімай многімі карціне «Каўказская палонніца». Каманда хлопцаў спаборнічала з камандай дзяўчат у танцавальным паядынку.
 
Перамагла, як і варта было чакаць, сяброўства. Дапоўнілі маладзёжнае свята самадзейныя калектывы і салісты Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў: заслужаны калектыў эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі», вакальны гурт заслужанага калектыву Беларусі «Цернiца», спявачкі Таццяна Хмелева і Яна Баброўская. У фінале вечара ад моладзі грымнула дружнае «дзякуй!" за цікавае свята. Гэтыя словы падзякі прагучалі ў адрас выхавальнікаў інтэрнатаў № 1, 2 Ірыны Арцюх і Іны Матлохавай, культарганізатара Дар'і Плюх, а таксама старшыні прафсаюзнай пярвічкі Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргея Кiяна, якія надаюць вялікую ўвагу арганізацыі вольнага часу моладзі ў сталічным аддзяленні магістралі.
 
Таццяна Мазура
Да спісу навін за 2017 год