Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З добрым настроем

06 студзеня 2017

Дзяцей з дзіцячага дома №7 «СемЯ» у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі работнікі прадпрыемстваў і апарата Мінскага аддзялення дарогі.
З гэтай установай чыгуначнікаў звязвае даўняя дружба - яны тут жаданыя госці. У гэты раз да хлопчыкаў і дзяўчат у госці прыйшлі галоўны інжынер Мінскага аддзялення Аляксей Шылаў і старшыня райпрофсожа Валерый Ананенка. Яны пажадалі ім шчаслівага Новага года, здароўя, добрага настрою, выдатнай вучобы, ажыццяўлення запаветных жаданняў. Да віншаванняў далучыліся спецыяліст сектара ідэалогіі аддзялення Людміла Гузава, моладзь сталічнага лакаматыўнага дэпо, станцыі Мінск-Пасажырскі, апарата аддзялення і, вядома, Дзед Мароз, Снягурка, Віні Пух разам з юнымі артыстамі вакальнага ансамбля «Зорачкі» сталічнага Культурна-спартыўнага цэнтра, якія падрыхтавалі для выхаванцаў дзіцячага дома святочную праграму. Гаспадары і госці вадзілі карагоды, дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, дзяліліся сваімі марамі, а старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі - планамі на будучыню. На развітанне ўсе сфатаграфаваліся ля навагодняй елкі.
 
Не абышлося без салодкіх падарункаў ад прафсаюзаў. Акрамя таго, на сродкі, сабраныя чыгуначнікамі прадпрыемстваў Мінскага аддзялення, былі набыты неабходныя для паўсядзённага жыцця рэчы, а таксама цацкі і развіваючыя гульні. Істотную лепту ў гэту добрую справу ўнеслі прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла.
 
З дзіцячым домам «Сем Я» Кастрычніцкага раёна сталіцы Мінскае аддзяленне супрацоўнічае з моманту яго адкрыцця ў 2000 годзе. Гэта сацыяльна-педагагічнае ўстанова кватэрнага тыпу для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яны жывуць у васьмі кватэрах. Над кожнай ідуць прадпрыемствы і арганізацыі Кастрычніцкага раёна горада Мінска, у іх ліку і Мінскае аддзяленне. Умовы пражывання выхаванцаў максімальна набліжаны да хатніх. Асаблівасць гэтага дзіцячага дома і ў тым, што падбіраюць дзяцей у кожную кватэру па прынцыпе сям'і: у адной групе жывуць браты і сёстры. Навучаюцца хлопцы ў бліжэйшых сярэдніх школах. Вялікая ўвага надаецца вольнаму часу і развіццю выхаванцаў. Ёсць бібліятэка, трэнажорная зала, працуюць харэаграфічная студыя, гурткі кампутарнай пісьменнасці, кройкі і шыцця, літаратурны клуб. Словам, створаныя тут умовы дазваляюць навучыць дзяцей навыкам вядзення хатняй гаспадаркі, самаабслугоўвання, дапамагчы адаптавацца да будучага сталага жыцця.
 
Вольга АРЛОВА
Да спісу навін за 2017 год