Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мiнскi вагонны ўчастак УП «Мінскае адзяленне Беларускай чыгункi» пацвердзіў званне лаўрэата прэмii ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года

03 сакавіка 2017

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2017/03/01 №171 зацверджана рашэнне Камісіі ад 2017.01.26 аб пацверджанні звання лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягнення ў галіне якасці 2016 года Мінскім вагонным участкам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці ўручаецца ў 5 намінацыях: вытворчасць нехарчовых тавараў бытавога прызначэння, харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама аказанне паслуг і выкананне работ.


Званне лаўрэата з'яўляецца гарантыяй таго, што паслугі і праца, якія аказваюцца Мінскім вагонным участкам, займаюць па сваёй якасці лідзіруючыя пазіцыі на беларускім рынку. Гэта своеасаблівае даручальніцтва ўрада рэспублікі ў тым, што аказанне паслуг праверана і адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.

Да спісу навін за 2017 год