Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Тыдзень лесу-2017»

12 красавіка 2017

11 красавіка 2017 года Мінскае аддзяленне чыгункі ў чарговы раз прыняло ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу». Мерапрыемства было прымеркавана да 155-годдзя Беларускай чыгункі.
 
Галоўная мэта праводзімай акцыі - прыцягнуць увагу работнікаў чыгункі да вырашэння задач, якія тычацца захавання лесу як нацыянальнага багацця.
 
У паласе адводу жалезнай дарогі недалёка ад прыпыначнага пункта Мачулішчы было высаджана 115 саджанцаў рабіны звычайнай. Месца пасадкі абрана невыпадкова, бо менавіта там ураганам, які адбыўся ў ліпені 2016 года, пашкоджана вялікая колькасць дрэў.
 
Спадзяемся, што пасаджаныя дрэвы будуць радаваць не толькі нас, але і нашы будучыя пакаленні.
 
Да спісу навін за 2017 год