Электронныя праязныя дакументы
06 сакавіка 2013
Паважаныя пасажыры!
З 5 лютага 2013г. на Беларускай чыгунцы арганізаваны праезд пасажыраў па электронных праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй ва ўсіх
цягніках:
- міжрэгіянальных ліній эканом-класа,
- рэгіянальных ліній бізнес-класа.
З 5 сакавіка 2013г. у рэжыме доследнай эксплуатацыі Беларуская чыгунка ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры набыцці білетаў праз
Інтэрнэт на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з Расіяй:
-
№ 2/1 Мінск - Масква;
-
№ 4/3 Мінск - Масква;
-
№ 8/7 Брэст - Масква;
-
№ 12/11 Мінск - Масква;
-
№ 18/17 Ніца - Масква (прычапная група Брэст — Масква);
-
№ 24/23 Парыж - Масква (прычапная група Брэст — Масква);
-
№ 36/35 Брэст - Санкт-Пецярбург;
-
№ 39/40 Полацк - Масква;
-
№ 52/51 Мінск - Санкт-Пецярбург;
-
№ 56/55 Гомель - Магілёў - Масква (уключаючы прычапныя групы вагонаў Салігорск — Масква);
-
№ 78/77 Гродна - Масква;
-
№ 114/113 Брэст - Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст — Сургут);
-
№ 510/509 Брэст - Масква;
-
№ 516/515 Брэст - Масква;
-
№ 538/537 Брэст - Масква;
-
№ 552/551 Брэст - Масква.
Электронная рэгістрацыя на цягнік — згода пасажыра на ажыццяўленне праезду ў цягніку на падставе дагавора перавозкі, пацверджанага электронным праязным дакументам, без афармлення праязнога дакумента ў білетнай касе.
- Электронная рэгістрацыя выконваецца падчас працэдуры заказу электронных праязных дакументаў на сайце Беларускай чыгункі rw. by (http://poezd.rw.by) або ў любы іншы час у асабістым кабінеце не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі.
-
Ануляванне паслугі (адмова) электроннай рэгістрацыі ажыццяўляецца не пазней за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту руху цягніка: на сайце ў асабістым кабінеце; шляхам атрымання праязнога дакумента ў білетнай касе Беларускай чыгункі.
-
Пры наяўнасці паслугі электроннай рэгістрацыі на цягнік не ажыццяўляецца: афармленне праязнога дакумента (білета) на бланку строгай справаздачнасці; пераафармленне электроннага праязнога дакумента.
-
Пасадка ў цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній эканом-класа па электронных білетах з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца пасля прад’яўлення правадніку вагона дакумента, які сведчыць асобу пасажыра (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ваенны білет, іншы дакумент, які змяшчае фатаграфію, завераную пячаткай, а пасажыр, які не дасягнуў 14 гадоў, — пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні).
-
Пасадка пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній з электроннай рэгістрацыяй будзе весціся толькі пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, што была ўказана пры правядзенні электроннай рэгістрацыі.
-
Вяртанне электронных білетаў з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца пасля іх афармлення на бланку строгай справаздачнасці, г.зн. не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго руху.