Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Электронныя праязныя дакументы

03 мая 2013

З 26 красавіка 2013 года Беларускай чыгункай укаранёна паслуга электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнік міжнародных ліній № 87/88 зносінамі Мінск – Рыга – Мінск, які курсіруе ў Латвійскую Рэспубліку.
 
 
 Акрамя цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паслуга электроннай рэгістрацыі прадастаўляецца пры набыцці білетаў праз сетку Інтэрнэт на сайце Беларускай чыгункі па адрасе www.poezd.rw.by на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй і Латвійскай Рэспублікай:
- № 2/1          Мінск – Масква;                           
- № 4/3          Мінск – Масква;                           
- № 8/7          Брэст Масква;                           
- № 12/11      Мінск Масква;
- № 18/17      Ніца – Масква (прычапная група Брэст – Масква);
- № 24/23      Парыж Масква (прычапная група Брэст – Масква);
- № 36/35      Брэст Санкт-Пецярбург;
- № 39/40      Полацк Масква;              
- № 52/51      Мінск Санкт-Пецярбург;
- № 56/55      Гомель – Магілёў Масква (уключаючы прычапныя  вагоны Салігорск – Масква);
- № 78/77      Гродна Масква;
- № 114/113  Брэст Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст – Сургут);
- № 510/509  Брэст Масква;
- № 516/515  Брэст Масква;
- № 538/537  Брэст Масква;
- № 552/551  Брэст Масква.
- № 87/88      Мінск Рыга
 
Пасажырам, якія аплацілі праязныя дакументы праз сетку Інтэрнэт і прайшлі электронную рэгістрацыю, не трэба звяртацца ў касу за праязным дакументам.
Пры пасадцы ў цягнік  міжнародных ліній кожнаму пасажыру неабходна прад’явіць пашпарт, нумар якога ўказаны ў заказе.
Пры набыцці праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт рэкамендуем уважліва вывучыць Правілы і асаблівасці афармлення заказу, яго аплаты, афармлення і пераафармлення праязнога дакумента, вяртання нявыкарыстанага праязнога дакумента.
Да спісу навін за 2013 год