Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На станцыі Мінск-Пасажырскі з 5 снежня працуе спецыялізаваная каса для афармлення білетаў, аплачаных праз Iнтэрнэт

06 снежня 2013

Спецыялізаваная каса № 8 для афармлення праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт адкрыта з мэтай павышэння ўзроўню абслугоўвання і якасці прадстаўляемых паслуг.
 
З 5 снежня пасажыры, якія аплацілі білеты праз Інтэрнэт, абслугоўваюцца ў дадзенай касе ў першачарговым парадку.
 
  • Каса размешчана ў левым крыле будынка вакзала.
  • Рэжым працы — кругласутачны .
Акрамя таго, у Мінску з 5 снежня адкрыты чыгуначныя касы па афармленні праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом -класа ў новым павільёне на платформе № 1 прыпыначнага пункта Інстытут Культуры. Касы размешчаны каля прыпынку гарадскога транспарту " Таварная ". Час працы — з 6:30 да 19:20 .
Да спісу навін за 2013 год