Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спартыўны сямейны конкурс “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”

06 лістапада 2013

У мэтах арганізацыі вольнага часу, папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прыцягнення чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў да заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам 2 лістапада 2013 года ў басейне Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся спартыўны сямейны конкурс «Мама, тата, я — спартыўная сям'я.

У конкурсе прымалі ўдзел 5 маладых сем'яў. Каманда ў складзе таты, мамы і дзіцяці ва ўзросце 7-10 гадоў удзельнічалі ў наступных намінацыях: «Прывітанне, «Мяч, мяч, мяч, «Пракаціся на матрацы, «Дакладны разлік, «Эстафета на хуткасць.

Агульнакаманднае сямейнае першынство вызначалася па найбольшай суме балаў, набраных сям'ёй у пройдзеных этапах конкурсу.

1 месца прысуджана камандзе «Дзівакі - сям'я Кунцэвіч:
тата — Аляксандр Уладзіміравіч, інжынер па ахове працы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;
мама — Алена Эдуардаўна, інжынер па ахове працы Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў;
сын — Ягор.
 
2 месца прысуджана камандзе «Фізкульт Ура! - сям'я Бабіч:
тата — Дзяніс Пятровіч, намеснік начальніка аддзела БТЛЦ;
мама — Аксана Аляксандраўна, вядучы бухгалтар Упраўлення Беларускай чыгункі;
дачка — Ганна.
 
3 месца прысуджана камандзе «Дэльфін, русалка і зорка - сям'я Яўсеенка:
тата — Сяргей Міхайлавіч, саставіцель цягнікоў станцыі Мінск-Сартавальны;
мама — Алена Міхайлаўна;
дачка — Дар'я.
Да спісу навін за 2013 год