Бяспройгрышны турнір па міні-футболе
23 снежня 2016
З 16 па 18 снежня 2016 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў спартыўнай зале стадыёна «Лакаматыў» г. Оршы ўжо
ў 17-ы раз адбыўся турнір Беларускай чыгункі па міні-футболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў . Усе гэтыя гады яго нязменна прысвячаюць памяці былога начальніка Беларускай магістралі Яўгена
Валадзько.
Ад Мінскага аддзялення ў турніры прынялі ўдзел наступныя ветэраны:
1. Мінскі вагонны ўчастак: цягніковы электрамеханік Корсунь Віктар Аляксандравіч, начальнік цэха Карань Уладзімір
Іванавіч.
2. Лакаматыўнае дэпо Мінск: слесар Талака Аляксандр Яўгенавіч.
3. Мінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі: электрамеханік Жванскi Мікалай Мечыслававіч, інжынер Шаптуноў Валерый
Мікалаевіч.
4. Мінская дыстанцыя шляху: рамонтнік IССО Раць Міхаіл Францавіч.
5. Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў: страхар Каралёў Ігар Іванавіч
6. Чыгуначная станцыя Орша: дзяжурны па парку Ларыёнаў Генадзь Віктаравіч, прыёмшчык цягнікоў Рэут Сяргей Якаўлевіч.
7. ПМС -78: механік Ноўскi Вадзім Анатольевіч.
Ветэраны Мінскага аддзялення чыгункі вярнуліся з турніру з перамогай, заняўшы першае месца.
Вiншуем пераможцаў!
Да спісу навін за 2016 год