Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанскае вагоннае дэпо

Начальнік дэпо
(+375 216) 29 22 22
Ціхаміраў Барыс Барысавіч
Першы намеснік начальніка дэпо - галоўны інжынер
(+375 216) 29 22 23
Пузанскі Аляксей Мікалаевіч
Намеснік начальніка дэпо
(+375 216) 29 22 56
Букланаў Руслан Мiкалаевiч
Намеснік начальніка дэпо
(+375 216) 29 22 58
Ячмянёў Віталь Анатольевіч
Кантактная інфармацыя:
 Тэл.: (+375 216) 29 22 22, 29 21 62, факс (+375 216) 52 64 83
E-mail: vchd3@orsha.rw.by
 Адрас: Рэспубліка Беларусь, 211390,  Віцебская вобл., г. Орша, ст.Орша-Усходняя, 11
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
  • Тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт грузавых вагонаў;
  •  Тэхнічнае абслугоўванне пасажырскіх вагонаў;
  • Сярэдні і бягучы рамонт колавых пар.
Гісторыя вагоннага дэпо
У адпаведнасці з загадам НКШЗ ад 15.07.1933 № 340/Ц у горадзе Орша ў жніўні 1933 года быў арганізаваны вагонны ўчастак, у склад якога ўвайшло вагоннае дэпо. На працягу ўсяго перыяду работы яно некалькі разоў перапрафілявалася і выконвала рамонт розных тыпаў вагонаў у аб’ёме капітальнага і дэпоўскага рамонтаў.
У 1999 годзе вагоннае дэпо перапрафілявана на планавыя віды рамонту грузавых вагонаў.
У 2003 годзе распрацаваны тэхнічныя ўмовы ТУ 3182-005-44297774-03 “Няздымнае абсталяванне 4453-03.00.00.000 для платформ 4-восевых універсальных мадэлі 13-401, якое выкарыстоўваецца для перавозкі лесаматэрыялаў у занальным габарыце пагрузкі з тарцовай сцяной.
У 2008 годзе распрацаваны тэхнічныя ўмовы ТУ ВY 100003499.001-2008 ВАГОН - ПЛАТФОРМА ДЛЯ ПЕРАВОЗКІ ЛЯСНЫХ ГРУЗАЎ МАДЭЛІ 17-494-01, атрыманы сертыфікаты адпаведнасці і пачаты выпуск лесавозаў, пераабсталяваных з бітумавозаў.
 
Сучасны этап

Аршанскае вагоннае дэпо аказвае поўны спектр паслуг па тэхнічным абслугоўванні вагонаў і бягучым рамонце, сярэдняму і бягучаму рамонту колавых пар. Сучаснае тэхнічнае абсталяванне, наяўнасць перадавога абсталявання і сродкаў дыягностыкі дазваляе Аршанскаму вагонному дэпо аказваць рамонтныя, дыягнастычныя і іншыя паслугі на самым высокім узроўні. Калектыў Аршанскага вагоннага дэпо – згуртаваная прафесійная каманда спецыялістаў высокага кваліфікацыйнага ўзроўню, выдатна ведаюць сваю справу. Кіраўніцтва дэпо ўважліва сочыць за прафесійным ростам спецыялістаў, прапаноўваючы усе магчымае для павышэння іх кваліфікацыі і крокаў па кар'ернай лесвіцы. Штодня супрацоўнікі Аршанскага вагоннага дэпо сустракаюцца з комплекснымі і складанымі задачамі, паспяхова рэалізуючы іх, аб чым гавораць шматлікія водгукі ўдзячных кліентаў.

Аршанскае вагоннае дэпо дынамічна развіваецца, пашыраючы свой спектр сучаснага рамонтнага і дыягнастычнага абсталявання. Мы валодаем поўным абсталяваннем для выпрабаванняў тармазных сістэм, а таксама сродкам кантролю аўтаматычнага счаплення вагонаў. Поўны спектр метралагічнага і рамонтнага абсталявання, адказны, добрасумленны падыход да сваей справы, увага да дробязяў і актыўная пазіцыя дазволілі Аршанскаму вагонному дэпо заняць цвердыя пазіцыі, пашырыць кліенцкую базу аж да кампаній-прадстаўнікоў краін СНД і Балтыі. Своечасовая дыягностыка і кампетэнтнае абслугоўванне вагонаў забяспечвае бяспеку руху цягнікоў і спрыяе выдатнай рэпутацыі Вашай кампаніі.




Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць