Рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна
Кантактная інфармацыя:
- Тэлефон: +375 (176) 742222, +375 (176) 742719
- Факс: +375 (176) 772351
- Адрас: 222310, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Маладзечна, вул. Лібава-Роменская, 28
- Электронная пошта: vchd2_tomashevich@minsk.rw.by
Пасада | Прозвішча, Імя, Імя Па Бацьку | Нумар тэлефона | Электронная пошта |
---|---|---|---|
Начальнік дэпо | Дылкін Раман Барысавіч | +375 (176) 742222 | |
Першы намесншк начальншка дэпо - галоўны інжынер | Клекаў Сяргей Пятровіч | +375 (176) 742223 | |
Намеснік начальніка дэпо па рамонце | Власевiч Андрэй Валянцiнавiч | +375 (176) 742257 | |
Намеснік начальніка дэпо па эксплуатацыі | Струкін Андрэй Мікалаевіч | +375 (176) 742256 | |
Намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях | Козел Генадзiй Лявонцьевiч | +375 (176) 742407 | |
Старшыня прафсаюзнага камітэта | Чарняўскі Сяргей Віктаравіч | +375 (176) 742420 |
Асноўныя напрамкі дзейнасці
- Рамонтная база дэпо дае магчымасць на высокім тэхналагічным узроўні ажыццяўляць.
- Рамонт і эксплуатацыю рэфрыжэратарных пяцівагонных секцый вытворчасці Бранскага машынабудаўнічага завода для перавозкі скорапсавальных грузаў.
- Прадастаўленне пад пагрузку рэфрыжэратарных секцый з двума, трыма, пяццю грузавымі вагонамі.
- Планавыя віды рамонту рэфрыжэратарных секцый, вагонаў-тэрмасаў.
- Планавыя віды рамонту грузавых вагонаў (паўвагонаў, платформ, думпкараў, хопер-дазатараў, крытых вагонаў, экіпажнай часткі вагонаў-цыстэрн для перавозкі небяспечных грузаў).
- пераабсталяванне грузавых вагонаў рэфрыжэратарных секцый у крытыя з уцепленым кузавам 918-тыпу для перавозкі пакетаваных грузаў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
- Колава-ролікавы участак.
- Вагонасборачны участак.
- Участак па рамонце рэфрыжэратарных секцый.
- Участак па рамонце и вырабе дэталей.
- Кантрольны пункт аўтатармазоў.
- Лабараторыя неразбуральнага кантролю.
- Участак бягучага адчэпачнага рамонту грузавых вагонаў.
- Пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў.
Сертыфікаты адпаведнасці
- Сістэма менеджменту якасці рамонту грузавых вагонаў і ізатэрмічнага рухомага саставу СТБ ISO 9001-2015
(сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01. 021.03 00020, сапраўдны да 22.08.2024). - Сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці пры рамонце грузавых вагонаў і ізатэрмічнага рухомага саставу СТБ ISO 45001-2020
(сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.04. 021.03 00019, сапраўдны да 22.08.2024). - Сістэма кіравання (менеджменту) навакольнага асяродзя цякучага атцэпачнага рамонту грузавых вагонаў
(сертыфікат адпаведнасці № BY/112 06.01. 021 00627 сапраўдны да 11.12.2023). - Лабараторыя няразбуральнага кантролю дэталей і ўзлоў адпавядае Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытована на адпаведнасць патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025-2019 (ISO/IEC 17025:2017, IDT), (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 2.4185, сапраўдны да 20.06.2026).
Нашы ўзнагароды
- У 2011 годзе рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна стала дыпламантам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
- Па вынiках спаборніцтва калектываў арганiзацый Беларускай чыгункi дэпо заняла 1 месца за 1 паўгоддзе 2018 года.
- Па вынiках 2018 года ПТО рэфрыжэратарнага дэпо Маладзечна прысуджана дарожная прэмія машыніста В.А. Яцкевіча.
Прыярытэтныя напрамкі развіцця
- Пастаяннае ўдасканаленне інтэграванай сістэмы кіравання.
- Павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг на ўсіх этапах тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасці, уключаючы працэсы арганізацыі і кіравання вытворчасцю.
- Асваенне новых відаў паслуг па рамонце рухомага саставу і іх вузлоў з мэтай задавальнення патрэбнасцей Беларускай чыгункі і чыгунак краін СНД у грузавых перавозках.
- Павышэнне ўзроўню надзейнасці і бяспекі рамантуемага рухомага саставу.
- Мэтанакіраванае павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў усіх узроўняў.
Гістарычная даведка
Вагоннае дэпо Маладзечна пачало будавацца ў 1944 годзе. Гаспадарчым спосабам была пабудавана канцанасычальная, усталяваныя ёмістасці для захоўвання змазак, адкрыты аўтакантрольны пункт, дзе быў арганізаваны рамонт паветраразмеркавальнікаў. Дэпо пачало выконваць сярэдні і капітальны рамонт грузавых вагонаў. Рамонты праводзілі пад адкрытым небам, падыманне вагонаў ажыццяўлялася рэечнымі і паравознымі дамкратамі, затым вагоны вывешваліся на пераносных стаўлюгах.
У 1952 г. цэхі дэпо Маладзечна, дзе выконваліся гадавыя бягучыя рамонты вагонаў, былі падведзены пад дах. У цэху гатовага рамонту былі ўстаноўлены гідраўлічныя дамкраты, а ў цэху бягучага рамонту — электрычныя дамкраты.
У 1954 г. маладзечанскія вагоннікі ўсяліліся ў новы службова-бытавы корпус. У 1956 г. у дэпо гаспадарчым спосабам быў узведзены будынак дрэваапрацоўчага цэха. Удасканальвалася база ВТА, у парку «А станцыі Маладзечна быў уведзены ў эксплуатацыю змазкаправод са змазкараздатачнымі калонкамі і сістэмай аўтаматычнай падпампоўкі змазкі. З 1959 г. у дэпо Маладзечна пачалі працаваць дзве лесасушылкі і піларама, у якіх падрыхтоўвалі піламатэрыял і выраблялі піламатэрыялы для рамонту крытых вагонаў.
У 1966-1967 гг. было ажыццёўлена карэннае тэхнічнае пераўзбраенне дэпо. У прыбудове да зборачнага цэха былі ўкаранёныя паточна-канвеерныя лініі па рамонце калясак, буксавага вузла, гарачая мыйка, у падсобным цэху было арганізавана механізаванае дахавае аддзяленне. У 1972 г. на аўтакантрольным пункце вагоннага дэпо Маладзечна быў укаранёны паточна-канвеерны метад рамонту аўтатармазных прыбораў. У 1974 г. узведзены новы бытавы будынак і пашырана памяшканне ВТА, што дало магчымасць размясціць інструментальны цэх і акумулятарнае аддзяленне. У 1981-1982 гг. сіламі калектыву вагоннага дэпо Маладзечна быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, дзе размясціліся ўсе аддзелы і чырвоны куток на 100 месцаў, на існуючых плошчах былі арганізаваны новыя ўчасткі па рамонце дызеляў, электрычнага і халадзільнага абсталявання рэфрыжэратарных секцый.
У 1988 г. Харкаўскі праектны інстытут пачаў праектна-вышукальніцкія работы па рэканструкцыі вагоннага дэпо, якое ў 1989 г. было перапрафілявана ў рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо. На працягу 3 гадоў быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус, дзе былі размешчаны вагоназборачны цэх і майстэрні, былі таксама здадзены 5-павярховы будынак бытавога корпуса, 2-павярховы будынак цэха экіпіроўкі, складскія памяшканні, гаражы. У цэхах была зманціравана вялікая колькасць тыпавога і нестандартнага абсталявання. Дэпо атрымала на баланс 268 рэфрыжэратарных секцый. Дэпо стала прадпрыемствам, аснашчаным сучаснай тэхнікай і механізаваным абсталяваннем, што дало магчымасць праводзіць высакаякасны рамонт да 400 рэфрыжэратарных секцый у год.
Цяпер рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна — высокамеханізаванае прадпрыемства, аснашчанае сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем.
Рамонтная база рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна дае магчымасць на высокім тэхналагічным узроўні ажыццяўляць планавыя віды рамонту грузавых вагонаў (вагонаў-самазвалаў (думпкараў), хопер-вагонаў, платформ, крытых вагонаў, паўвагонаў, экіпажнай часткі вагонаў-цыстэрн), рэфрыжэратарных секцый, вагонаў-тэрмасаў, пераабсталяванне грузавых вагонаў рэфрыжэратарных секцый у крытыя з уцепленым кузавам 918 тыпу для перавозкі пакеціраваных грузаў.
За апошнія гады дэпо змянілася і тэхнічна перааснасцілася
На ўчастку па рамонце колава-ролікавых пар зроблены касметычны рамонт ролікавага аддзялення, дэмантажнага аддзялення і мантажнага аддзялення, набыты і ўведзены ў эксплуатацыю замест маральна і фізічна ўстарэлага абсталявання мыйная машына для мыйкі і сушкі ролікавых падшыпнікаў, аўтаматызаваны комплекс для мыйкі колавых пар, мыйная машына для мыйкі букс вагонаў, што дазволіла значна палепшыць якасць мыйкі колавых пар, букс вагонаў, падшыпнікаў ролікавых букс.
Зроблены капітальны рамонт будынка ўчастка па рамонце тармазнога абсталявання (АКП). На ўчастку ўсталявана новае сучаснае абсталяванне: стэнды для рамонту і выпрабавання магістральных частак паветраразмеркавальнікаў, стэнды для рамонту і выпрабавання галоўных частак паветраразмеркавальнікаў, стэнды для рамонту і выпрабавання аўтарэгулятараў, стэнды для выпрабавання спружын паветраразмеркавальнікаў грузавых і пасажырскіх вагонаў, стэнд для выпрабавання аўтарэжымаў, стэнд для рамонту і выпрабавання злучальных рукавоў вагонаў. Прымяненне сучаснага абсталявання дае магчымасць ажыццяўляць выпрабаванне магістральных і галоўных частак паветраразмеркавальнікаў, аўтарэжымаў, аўтарэгулятараў у аўтаматычным рэжыме.
Карэнным чынам палепшаны санітарна-бытавыя ўмовы работнікаў: праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка бытавога корпуса і бягучы рамонт санітарна-бытавых памяшканняў, закуплены сучасныя гардэробныя шафы, абсталяваны і аснашчаны неабходным інвентаром пакоі прыёму ежы.
Ажыццёўлены бягучы рамонт фасадаў вытворчых будынкаў.
Славутыя людзі, якія працавалі ў дэпо
Слесар пункта тэхнічнага абслугоўвання Юхневіч Пётр Рыгоравіч прапанаваў увесці ў зменах пасады аглядчыкаў-пралазчыкаў для больш дасканалай дыягностыкі тэхнічнага стану вагонаў і пачаў першым працаваць на гэтай пасадзе. Надзейны візуальны агляд, прастукванне і абмацванне рукамі падазроных дэталяў - вось метады яго работы. За 1977 г. ён здолеў выявіць 78 скрытых пашкоджанняў аўтасчэпкі. У 1978 г. ён выявіў больш за 800 пашкоджанняў. Метад Юхневіча Пятра Рыгоравіча быў адобраны тэхніка-эканамічным Саветам чыгункі і шырока распаўсюджаны на ўсіх ВТА. П. Р. Юхневіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, а яго метад даў магчымасць прадухіліць выпадкі браку і павысіць бяспеку руху.
Узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі
За шматгадовую і бездакорную работу на чыгуначным транспарце ўдастоены высокіх урадавых узнагарод (ордэн Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Працоўнай славы, ордэн Дружбы народаў, медаль «За працоўную доблесць, медаль «За працоўныя заслугі) работнікі, якія працавалі раней (цяпер ужо не жывуць): начальнік дэпо Каламіец Іван Міхайлавіч, старшы майстар Малько Сяргей Мікалаевіч, аглядчык вагонаў Філістовіч Лідзія Іванаўна, майстар АКП Бесарабскі Мікалай Пракопавіч, майстар дрэваапрацоўчага цэха Прохарава Лідзія Платонаўна, брыгадзір Міфодзьеў Іван Мінавіч, старшы аглядчык вагонаў Андарала Міхаіл Аляксеевіч, інструктар па аўтатармазах Чацверыкоў Іван Андрыянавіч, старшы аглядчык вагонаў Сопач Рыгор Рыгоравіч, аглядчык вагонаў Камар Віктар Паўлавіч.