Гісторыя
Маладзечанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі была арганізавана загадам Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР № 24/а ад 9 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай чыгункі.
Першапачатковай задачай дыстанцыі было неадкладнае аднаўленне правадной сувязі на Мінскім напрамку. У першую чаргу ўсталявалі камутатар на 20 нумароў сістэмы МБ і 2 тэлеграфных апарата сістэмы “Морзэ”.
У двухпавярховым будынку па вул.Паркавая ў г.Маладзечна размясцілася кантора дыстанцыі і былы арганізавана лінейна-апаратная зала (ЛАЗ), тры кругі дыспетчарскай сувязі, створана тэлеграфная сувязь з прылеглымі да вузла станцыямі. Для сувязі са Смаленскам і Беластокам ў ЛАЗе ўстаноўлены стойкі высокачастотнай сувязі СМТ-34.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны дыстанцыя эвакуіравана ў горад Вялікія Лукі, дзе была расфарміравана. Яе работнікі накіраваны на розныя дарогі краіны.
Пасля вызвалення Маладзечна у ліпені 1944 года дыстанцыя аднавіла сваю дзейнасць. У накірунках на Круляўшчызну, Мінск, Вільнюс была ўведзена ў эксплуатацыю электражэзлавая сістэма.
У 1954 годзе ўчастак Маладзечна - Мінск быў абсталяваны паўаўтаматычнай блакіроўкай, у 1955 годзе - участак Маладзечна - мяжа прыбалтыйскай чыгункі.
Асабліва бурнае развіццё дыстанцыі, яе тэхнічнае перааснашчэнне пачалося ў 60-х гадах. У 1962 году ўведзена ў дзеянне паўаўтаматычная блакіроўка на ўчастку Маладзечна - Ліда. Годам пазней - на ўчастку Маладзечна - Круляўшчызна. У сувязі з электрыфікацыяй ў 1963-1966 гадах участак Мінск - Маладзечна быў абсталяваны двухпутнай аўтаматычнай блакіроўкай. Цалкам рэканструяваны ЛАЗ Дома сувязі Маладзечна, пракладзены магістральны кабель сувязі на ўчастку Мінск - Маладзечна.
У 1970 годзе абсталяваны кантролем свабоднасці пуці дзве станцыі, пераведзены на электрычнае асвятленне семафоры на ўсіх станцыях, абсталяваных паўаўтаматычнай блакіроўкай. У гэтым жа годзе ўведзена ў эксплуатацыю цягніковая радыёсувязь на ўчастку Мінск - Вільнюс.
З 1971 года на аднашляховых участках дарогі пачалося будаўніцтва дыспетчарскай цэнтралізацыі сістэмы "Нява". Пры дыспетчарскай цэнтралізацыі на ўсіх станцыях участка стрэлачныя пераклады абсталяваліся ўстройствамі электрычнай цэнтралізацыі, а перагоны - аўтаблакіроўкай з лакаматыўнай сігналізацыяй. Вузлавыя станцыі абсталяваліся маршрутна-рэлейнай цэнтралізацыяй блокавага тыпу. У электрычную цэнтралізацыю ўключана 99% стрэлак і сігналаў.
У 1972 - 1995 гады абсталяваны электрычнай цэнтралізацыяй ўсе станцыі, праведзена чарговая рэканструкцыя ЛАЗа ў сувязі з устаноўкай дадатковай ВЧ апаратуры. Пракладзены магістральныя кабелі сувязі на ўсіх участках дыстанцыі. Паветраныя лініі правадной сувязі сышлі ў мінулае.
З 1976 г. па 1998 г ўводзіцца ў дзеянне абсталяванне для кантролю нагрэву буксовых вузлоў вагонаў ПВНАБ, затым ДЫСК-Б. На сённяшні дзень на ўсіх участках дыстанцыі ўкаранёна 18 камплектаў комплексу па кантролю стану рухомага складу тыпу КТСМ.
У 2002 годзе ўведзены ў эксплуатацыю пост горачнай аўтаматычнай цэнтралізацыі ГАЦ АРС, які дазволіў цалкам аўтаматызаваць працэс роспуску вагонаў на станцыі Маладзечна.
У 2004 годзе ўведзена ў працу электронная тэлефонная станцыя АТСЭ Ф на 2000 нумароў.
З 2008 па 2009 гады ўводзяцца ў эскплуатацыю сістэмы відэаназірання рабочых паркаў і вакзала станцыі Маладзечна, пешаходнага пераходнага маста. У цяперашні час дыстанцыя абслугоўвае 25 сучасных лічбавых сістэм відэаназірання (свыш за 270 відэакамер).
У 2009 годзе прайшла выпрабаванні і ўведзена ў дзеянне новая дыспетчарская цэнтралізацыя "Нёман". На буйных чыгуначных вузлах ўкараняюцца праграмна-апаратныя комплексы кантролю за перавозачным працэсам.
У 2011 годзе пабудавана валаконна-аптычная лінія сувязі Маладзечна-Гудагай з уводам у дзеянне лічбавых сістэм сувязі, ўведзена ў дзеянне станцыя Бабраўнікі для першай Беларускай АЭС.
З 2012 года па ўсіх станцыях выраблена падключэнне каналаў аператыўна-тэхналагічнай сувязі да сістэм запісу «Амега».
У 2016 годзе пабудавана валаконна-аптычная лінія сувязі Маладзечна-Мінск з уводам у дзеянне лічбавых сістэм сувязі.
У сувязі з будаўніцтвам аб'екта «Электрыфікацыя напрамка Маладзечна - Гудагай - Дзяржмяжа» у 2017-2018 гадах мадэрнізаваны прылады СЦБ, сувязі, сістэм відэаназірання на ўчастку Маладзечна - Гудагай і на станцыі Маладзечна. Праведзена замена лічбавай кодавай аўтаблакіроўкі на перагонах Маладзечна - Пруды і Маладзечна - Уша на сістэму Аўтаматычнай лакаматыўнай сігналізацыі як асноўны сродак для руху без прахадных святлафораў і прылад мікрапрацэсарнай пераезднай сігналізацыі на пераездах 832км, 835км і 837км.
Вясна 2019 года для калектыву дыстанцыі прайшла пад знакам ўкаранення МПЦ «Днепр» на станцыі Смаргонь, дзе былі ўжыты новыя падыходы і тэхнічныя рашэнні.
Па выніках працы за 2018 и 2020 гады Маладзечанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі прызнана лепшай арганізацыяй транспарту Маладзечанскага раёна і занесена на раённую Дошку Гонару.
Палігон абслугоўвання прадпрыемства: ад станцыі Беларусь да Дзяржмяжы з Літвой, ад станцыі Маладзечна ў бок Ліды да станцыі Багданаў і на Полацк да станцыі Будслаў. Агульная працягласць -312 км. 717 км медных кабеляў сувязі, 237 км валаконна-аптычных кабеляў, 930 км кабеляў СЦБ, 253 км ліній радыёвалнавода, 224 км аўтаблакіроўкі, 88 км МПАБ, 24 паста ЭЦ, Дом сувязі, 560 стрэлак, 1186 святлафораў, 80 абсталяваных аўтаматыкай пераездаў, 18 камплектаў КТСМ, 64 стацыянарныя радыёстанцыі, 25 сістэм відэаназірання і многае іншае.
За 80 гадоў мяняліся межы і працягласць дыстанцыі, аснашчэнне, колькасны і якасны склад калектыву, але Маладзечанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі мае права ганарыцца сваімі кадрамі ў мінулым і ў цяперашні час. Сёння ў штаце дыстанцыі працуе амаль 200 чалавек. Калектыў дыстанцыі за высокія вытворчыя паказчыкі неаднаразова адзначаўся пераходзячымі сцягамі Беларускай чыгункі, дыпломамі, Ганаровымі граматамі.
У калектыве дыстанцыі ў розныя гады працавалі ці працягваюць працаваць "Ганаровыя чыгуначнікі":
Мацякіна Т.М., Новік Г.В., Заяц Г.У., Караваеў В.І., Апанасевіч М.І., Дземянцей А.П., Клюй М.М., Дземянцей А.Л., Андруковіч У.А., Ясюкевіч С.В., Цюшкевіч В.А., Шэўчык В.А., Ракецкі М.Ф., Падароўскі П.У.Фотагалерэя