Мінскае аддзяленне / Аб аддзяленні / Структура / Лакаматыўныя i маторвагоннае дэпо / Лакаматыўнае дэпо Мінск /
Старонкі гісторыі
- 1873 год (студзень) — на станцыі Мінск Лібава-Роменскай дарогі адкрыта паравознае дэпо на тры стойлы, у сувязі з эксплуатацыяй чыгуначнай лініі Вілейка-Мінск;
- 1889 год — у дэпо паступаюць хуткасныя пасажырскія паравозы;
- 1905 год — у якасці паравознага паліва пачалі прымяняць вугаль;
- 1909 год — на новым месцы ўзведзены будынак дэпо веернага тыпу, які складаецца з дзвюх секцый на 15 стойлаў, а таксама майстэрні, паваротны круг, кантора;
- 1910—1914 г.г. — дэпо пашырылася на 10 стойлаў, дзе праводзіліся ўсе віды рамонту паравозаў і вагонаў;
- 1920 год — паравознае дэпо было адноўлена пасля Першай сусветнай вайны;
- 1944 год — у адноўленым пасля вайны паравозным дэпо Мінск наладжаны рамонт і абслугоўванне лакаматываў;
- 1955—1965 г.г. — дэпо пашырана і рэканструявана;
- 1965 год — паступілі першыя цеплавозы ТЭП60;
- 1966 год — пераход на цеплавозную цягу ў грузавым руху;
- 1967 год — за паспяховы пераход на цеплавозную цягу калектыў лакаматыўнага дэпо Мінск быў занесены ў Кнігу пашаны Міністэрства шляхоў зносін;
- 1969 год — пачатак работы ў адну асобу (без памочніка машыніста) лакаматыўных брыгад манеўровага руху на цеплавозах серыі ТГМ3;
- 1970 год — скончылася эра паравозаў пасля выключэння іх з абслугоўвання прыгараднага руху;
- 2006 год — атрыманы першыя пасажырскія цеплавозы серыі ТЭП70БС;
- 2007-2008 г.г. — міжнародныя пасажырскія цягнікі на ўчастку Орша—Мінск—Брэст абслугоўваліся электравозамі двайнога сілкавання ЭП10;
- 2011 год — пачатак доследнай эксплуатацыі сучасных манеўровых цеплавозаў серый ТМЭ1 і ТМЭ2, выпуск якіх наладжаны ў Беларусі;
- 2013 год — укаранена і сертыфікавана сістэма кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з СТБ ІСО 14001-2005 «Сістэма кіравання навакольным асяроддзем. Патрабаванні і кіраўніцтва па прымяненню». Наша прадпрыемства з'явілася першым на сталічным аддзяленні, які атрымаў экалагічны сертыфікат адпаведнасці.
Лакаматыўнае дэпо Менск - лаўрэат прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь ў галіне якасці за 2013 год. Упершыню ў гісторыі дэпо адкрыта пасажырскае рух на дызель-цягніках на ўчастку Мінск-Вільнюс. - 2014 год — адкрыт пасажырскi рух на новым участку Мінск-Пасажырскі—Нацыянальны аэрапорт. Першы дызель-цягнік ДП3 на дадзеным участку быў праведзены 7 лістапада. Прадпрыемства забяспечыла якасны рамонт і эксплуатацыю новага для сябе рухомага складу, забяспечыла падрыхтоўку неабходнага для гэтых мэтаў персаналу. Сучасны і камфартабельны дызель-цягнік ДП3 стаў курсіраваць таксама і па міжнародным маршруце Мінск—Вільня—Мінск. Локомотивные брыгады дэпо таксама паспяхова асвоілі эксплуатацыю электравозаў ЭП20 і ЧС8 у пасажырскім руху. Прыпісной парк лакаматываў папоўніўся новым манеўровым цеплавозам ТМЭ1-35 і двума маневровыми цеплавоза ТМЭ3-3 і ТМЭ3-4.
- 2016 год - Лакаматыўнае дэпо Мінск стала дыпламантам пятай Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаўза дасягненне ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.