Асноўныя напрамкі дзейнасці
- своечасовае і якаснае задавальненне патрэбаў абслугоўваемага рэгіёну і насельніцтва ў пасажырскіх перавозках;
- забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў;
- рамонт і тэхнічнае ўтрыманне ў спраўным стане пасажырскіх вагонаў, якія гарантуюць бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў;
- мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў і абнаўленне вагоннага парку з улікам патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя;
- павышэнне якасці культуры абслугоўвання пасажыраў;
- комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства;
- утрыманне ў спраўным стане і рацыянальнае выкарыстанне збудаванняў, прылад і тэхнічных сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні вагоннага ўчастка;
- эканамічная дзейнасць прадпрыемства па відах падсобна-дапаможнай дзейнасці: раздробны гандаль, паслугі, якія прадстаўляюцца пасажырам у вагонах-рэстаранах і барах, арэнда транспартных сродкаў і спадарожныя паслугі, рэклама, мыццё бялізны.
Дэвіз у галіне якасці — "З пункта фарміравання да сэрца Кліента!"
Стратэгічная мэта — задавальненне патрэбы насельніцтва ў пасажырскіх перавозках праз фарміраванне ў яго вачах іміджу пастаўшчыка якасных паслуг.
Бачанне — «Удасканальваем сэрвіс з кожным кіламетрам чыгункi!».
Місія — «Мы забяспечым насельніцтва краіны магчымасцю перамяшчэння максімальна камфортным і бяспечным чыгуначным транспартам".