Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзейнасць Мінскага вагоннага ўчастка

Дзейнасць Мінскага вагоннага ўчастка накіравана на своечасовае і якаснае задавальненне патрэбнасцей абслугоўваемага рэгіёну і насельніцтва ў пасажырскіх перавозках, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне якасці і культуры абслугоўвання, рамонт і тэхнічнае ўтрыманне ў спраўным стане пасажырскіх вагонаў, якое забяспечвае бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў.

Паслугі для пасажыраў - гэта наша прадукцыя, і ўсе дзеянні па яе паляпшэнні праводзяцца толькі пасля вывучэння спажывецкага попыту.

Ацэнка задаволенасці пасажыраў якасцю паслуг у цягніках вызначаецца па некалькіх крытэрыях:

  • ступень росту аб'ёму перавозак;
  • вынікі аналізу скарг і прапаноў пасажыраў;
  • вынікі анкетавання, вусных апытанняў пасажыраў.

З кожным годам якасць абслугоўвання пасажыраў паляпшаецца. Эксплуатацыя вагонаў-рэстаранаў дазволіла значна пашырыць колькасць спадарожных паслуг. Пасажырам даецца магчымасць заказаць сняданкі і гарачыя абеды з вагона-рэстарана з дастаўкай страў і кулінарнай прадукцыі ў купэ.

Мінскі вагонны ўчастак пастаянна імкнецца да ўдасканалення паслуг у цягніках, высокага ўзроўню абслугоўвання пасажыраў, прымянення сучасных метадаў навучання і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў, мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў і абнаўлення вагоннага парку.

У цяперашні час работнікамі Мінскага вагоннага ўчастка звязваюць Беларусь са сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Балгарыі, Малдовы.

Таксама, работнікамі нашага прадпрыемства абслугоўваюцца цягнікi унутрырэспубліканскага напрамку міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній эканомкласа.

Візітнай карткай Мінскага вагоннага ўчастка з'яўляецца высокая якасць паслуг у цягніках пры безумоўным забеспячэнні бяспекі руху.

Улічваючы прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў частцы стварэння безбар'ернага асяроддзя для маламабільных груп насельніцтва, на балансе ўчастка маюцца вагоны, прыстасаваныя для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Дадзеныя вагоны абсталяваныя спецыяльнымі ўваходнымі прыладамі (пад'ёмнікамі), з дапамогай якіх пасадка пасажыра ў крэсле-калясцы можа быць ажыццёўлена як з высокай, так і з нізкай платформы.

Вагоны, якiя курсуюць ў складзе фірмовых цягнікоў, абсталяваны сучаснымі сістэмамі вентыляцыі, кандыцыяніравання, асвятлення, абагравання, пажаратушэння, збору адходаў жыццядзейнасці, маюць аўтаномную сістэму энергазабеспячэння. З мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў у дарозе, верхнія паліцы вагонаў абсталяваны ахоўнымі клямарамі, для неабсталяваных - прадугледжаны рамяні бяспекі.

Фірмовыя цягнікі маюць сваё імя і «твар» - індывідуальны інтэр'ер.

Знешні выгляд фірмовага  цягніка № 2/1 «Беларусь» напрамкам Мінск-Масква і інтэр'ер вагона тыпу СВ

        1.jpg2.jpg

 IMG_9829.JPG        IMG_9821.JPG

Знешні выгляд фірмовага цягніка № 86/85 «Белый Аист» напрамкам Мінск-Кіеў і інтэр'ер вагона тыпу СВ

       5.jpg 6.jpg

7.jpg   8.jpg

 
 
 



Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць