Пакой маці і дзіцяці
Для зручнасці пасажыраў з дзецьмі, якія чакаюць цягніка, на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі працуе пакой маці і дзіцяці (далей - ПМiД).
ПМiД - гэта комплекс памяшканняў, які ўключаюць у сябе: памяшканне для гульнi, памяшканне для прыёму і разагрэву ежы, груднога кармлення і санітарны пакой з санвузламі і столікам для спавiвання.Функцыянальна ПМiД дазваляе бацькам з дзецьмі не толькі паўнавартасна адпачыць, разагрэць ежу, пераапрануць дзіцяці, але і магчымасць актыўна і творча правесці час.
З кропкi гледжання дызайну, ўнутранага напаўнення і функцыянальнага зместу, ўсе пералічаныя памяшканні выкананы з улікам сучасных тэндэнцый для самых патрабавальных наведвальнікаў.
Для дзяцей ад 3 да 7 гадоў ўстаноўлены: дзіцячы сухі басейн, дзіцячы комплекс «Хатка чыгуначніка», «Паравозік», «Піраміда», «Горка», «Лошадка». Таксама ёсць комплекс «Божая кароўка» і «Кубік» для дыдактычных заняткаў. З іх дапамогай дзеці змогуць трэніраваць дробную маторыку рук, стымуляваць інтэлектуальнае і маўленчае развіццё. Для рэалізацыі творчых ідэй маецца мальберт.
Для дзяцей ад 7 да 10 гадоў, пакой абсталяваны сучаснай гульнявой кансоллю - PlayStation 4, якая дазваляе адначасова выкарыстоўвацца 2 падлеткамі.
Згодна з Тэхналагічным працэсам працы вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі ПМiД адкрыты для наведвальнікаў з 9.00 да 21.00. Паслуга прадастаўляецца для заняткаў дзяцей толькі ў прысутнасці бацькоў і пры наяўнасці праязных дакументаў на цягнікі розных катэгорый (без абмежаванняў).
Для бацькоў маецца куток адпачынку, дзе яны маюць магчымасць правесці час за праглядам 47 каналаў кабельнага тэлебачання рознай тэматыкі.
Гульнявыя пляцоўкі сканструяваныя з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі: мяккія паверхні, адсутнасць вострых кутоў, надзейныя мацаваннi.
Мэбля для адзення, абутку, ручной паклажы бацькоў і дзяцей выканана ў стылі «Брамы» Менска. Падлогавае пакрыццё выканана з мяккіх дзіцячых матаў у яркіх і прывабных колерах. Для падтрымання чысціні падлогавага пакрыцця ля ўваходу ў ПМiД усталяваны сучасны апарат для надзявання бахілаў.
Пакой для кармлення і разагрэву ежы абсталяваны неабходнай мэбляй, маецца мыйка для посуду, чайнiк, мікрахвалевая печ, і падзелены на дзве зоны: зону прыёму ежы для дзяцей і зону для груднога кармлення. Санітарны пакой абсталяваны столікам для спавівання, электрасушылкай і 2 туалетнымі кабінкамі (для бацькоў і дзяцей).
Мы крочым у ногу з часам и робiм усё магчымае, каб чаканне прыбыцця і адпраўленне цягніка на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі стала прыемным адпачынкам для бацькоў і іх дзяцей!
Фотагалерэя