Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Орша-Цэнтральная

img_0003_glavnay_1_.jpg

 

Начальнік станцыі

(+375 216) 29 22 00
Аўтаномаў Віктар Уладзіміравіч
Кантактная інфармацыя:
Тэл.: (+375 216) 29 34 00
Адрас: 211 381, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць,
г. Орша, вул. Канстанціна Заслонава, 3а

Начальнік вакзала

(+375 216) 29 22 53
Машарскі Кірыл Міхайлавіч
Кантактная інфармацыя:
Тэл.бюро даведак чыгуначнага вакзала:
 - 105
 
Аказанне сітуацыйнай дапамогі фізічна аслабленым асобам па тэлефоне: 
- 8(0216)29 21 28
+375(29)286 05 05 – дзяжурны памочнік начальніка вакзала станцыі Орша-Цэнтральная
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, 8

Графік асабістага прыёму  грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам станцыі Орша-Цэнтральная УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" (дакумент для спампоўвання ў рускамоўным варыянце)

ВАКЗАЛ станцыi Орша-Цэнтральная

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне якасці і культуры абслугоўвання пасажыраў;
  • утрыманне ў спраўным стане збудаванняў, устройстваў, тэхнічных сродкаў;
  • выкананне плана фарміравання цягнікоў;
  • выкананне аперацый па пропуску цягнікоў без перапрацоўкі і з частковай перапрацоўкай;
  • тэхнічнае абслугоўванне і камерцыйны агляд грузавых цягнікоў і ўстараненне выяўленых няспраўнасцей;
  • пагрузка, выгрузка вагонаў і абслугоўванне пад'язных пуцей.
 
Гiсторыя

Станцыя Орша-Цэнтральная — найбуйнейшы чыгуначны вузел Беларусі, размешчаны на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў, які з'яўляецца важнейшым звяном у чыгуначнай сетцы Рэспублікі Беларусь і краін СНД.

У лістападзе 1871 года праз горад Оршу пралегла чыгуначная лінія Смаленск—Мінск, якая прывяла да ўзнікнення станцыі Орша і адпаведнай чыгуначнай інфраструктуры. Воляю таленавітых і прынцыповых расійскіх інжынераў галоўная і дагэтуль чыгуначная лінія Масква—Брэст пралегла праз Оршу, а горад Орша, дзякуючы ўзнікненню чыгуначнай станцыі, атрымаў выдатную шасэйную дарогу, уздоўж якой пачалі хутка фарміравацца жылыя масівы.

Такім чынам, да пачатку новага стагоддзя станцыя Орша стала важным пунктам чыгуначных зносінаў Масква—Брэст, які меў дастатковую перапрацоўчую здольнасць.

Да канца 1902 года гэтую лінію перасекла новая магістраль Віцебск—Жлобін, у Оршы з'явілася яшчэ адна станцыя. Будаўніцтва лініі, якая праходзіць па правым беразе Дняпра, было пачата ў 1900 годзе. А ўжо 24 снежня 1902 года (6 студзеня 1903 года) лінія Віцебск—Жлобін была здадзена ў эксплуатацыю. Лінія мела вялікае народнагаспадарчае значэнне: яна забяспечвала надзейную транспартную сувязь сталіцы імперыі Санкт-Пецярбурга з прамысловым у стадыі развіцця і развітым сельскагаспадарчым поўднем краіны.

Адкрыццё лініі Віцебск—Жлобін прывяло да стварэння Аршанскага чыгуначнага вузла, які працуе на 4 напрамкі і складаецца з дзвюх станцый — пасажырскай і грузавой, якія належалі дзвюм розным дарогам.

Чыгункі на тэрыторыі Беларусі працягвалі будавацца аж да 30-х гадоў XX стагоддзя, узнікалі новыя чыгуначныя вузлы. Аднак значэнне стварэння Аршанскага вузла з яго ўнікальнай схемай і магутным пуцявым развіццём, якое адбылося 100 гадоў таму назад, цяжка пераацаніць.

Стварэнне вузла дало штуршок эканамічнаму развіццю горада Орша. Бо на гэты перыяд горад характарызаваўся адноснай беднасцю сярод павятовых гарадоў Магілёўскай губерні пры зручным геаграфічным становішчы. У горадзе было ўсяго 40 «прамысловых устаноў (па тэрміналогіі таго часу), колькасць рабочых у іх ледзь дасягала 200 чалавек. У горадзе налічвалася 15 тысяч жыхароў. Уніз па Дняпры было арганізавана тавара-пасажырскае параходства, прыстань Орша грузіла шмат хлеба і лесу. Такім чынам, у Оршы быў створаны сапраўдны транспартны вузел. На працягу больш як 100 гадоў фарміравалася пуцявое развіццё вузла, абнаўлялася тэхнічнае ўзбраенне для перапрацоўкі цягнікоў, выканання грузавой работы і абслугоўвання пасажыраў з бесперапынным удасканаленнем перавозачнага працэсу.

У цяперашні час станцыя Орша — чыгуначны вузел кальцавога тыпу, ствараемы перасячэннем напрамкаў: Мінск — дзяржграніца з Расійскай Федэрацыяй. Віцебск—Магілёў—Гомель—дзяржграніца з Украінай і ўчасткаў Орша—Крычаў, Орша—Лепель. Вузел складаецца з двух сартавальных (Орша-Цэнтральная — пазакласная, Орша-Заходняя — пазакласная класа), адной грузавой (Орша-Усходняя — II класа), адной прамежнай станцыі (Орша-Паўночная — IV класа) і пуцявога паста Гараднянскі, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. Акрамя таго, структурнымі падраздзяленнямі станцыі з'яўляюцца чыгуначны вакзал і адзіная на Беларускай чыгунцы дэзінфекцыйна-прамывачная станцыя.

Станцыя прызначана для расфарміравання і фарміравання грузавых цягнікоў, выканання вытворчых аперацый па абслугоўванні грузавых цягнікоў і вагонаў, падрыхтоўкі грузавых вагонаў пад пагрузку, грузавых аперацый з вагонамі і кантэйнерамі, фарміравання і абслугоўвання пасажырскіх цягнікоў.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці работнікаў станцыі Орша з'яўляецца падтрыманне ў належным тэхнічным і эстэтычным стане чыгуначнага вакзала як аднаго з фактараў забеспячэння культуры абслугоўвання пасажыраў. Чыгуначны вакзал станцыі Орша з'яўляецца адным з самых буйных на Беларускай чыгунцы і абслугоўвае вялікі мясцовы і транзітны пасажырапаток. Штосутачна з вакзала станцыі Орша адпраўляецца 6,8 тысячы пасажыраў (у летні перыяд — да 8 тысяч чалавек). Для вялікай колькасці пасажыраў вакзал з'яўляецца, з аднаго боку, своеасаблівымі «ўсходнімі варотамі ў рэспубліку, з іншага боку — візітнай карткай чыгункі ў цэлым.

Упершыню чыгуначны вакзал на станцыі Орша быў пабудаваны ў 1871 годзе з увядзеннем у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Масква—Брэст. У 1912 годзе на месцы старога быў пабудаваны бетонны двухпавярховы будынак (архітэктар – І.І. Струкаў), які з заходняга і ўсходняга боку меў па дзве чатырохгранныя калоны з зубчастым парапетам. У сярэдзіне 30-х гг. адзначалася рэзкае павелічэнне пасажырапатоку праз Оршу. Быў распрацаваны праект дабудоўвання вакзала, і за тры перадваенныя гады былі выкананыя некаторыя работы па ўнутранай планіроўцы і аздабленні, а таксама знадворнае добраўпарадкаванне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала быў часткова разбураны і адноўлены ў адпаведнасці з першапачатковым праектам. Паводле задумы архітэктара Н. І. Туманскай былі ўнесеныя значныя змены ў яго архітэктурна-мастацкае афармленне. Асабліва дбайна быў адпрацаваны ўсходні бок, узведзены пабудаваны па праекце А. І. Азгура помнік К. С. Заслонаву. У канцы 1947 г. вакзал быў цалкам адноўлены. У 1953 годзе будынак вакзала быў дабудаваны, на заходнім і ўсходнім баках з'явіўся другі паверх. Над заходняй часткай Аршанскага вакзала ў 1973 г. было пабудавана зашклёнае памяшканне, у якім размясцілася дыктарская.

Да канца 70-х гг. стан вакзала ў Оршы стаў выклікаць трывогу за бяспеку пасажыраў. Улічваючы значную вышыню залаў, будаўнічыя арганізацыі не браліся за выкананне ўнутраных работ. І ўсё ж сіламі і сродкамі Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў за два гады работы былі выкананыя. У 1980 г. вакзал упрыгожылі новыя інтэр'еры, была выканана частковая перапланіроўка памяшканняў.

Такім вакзал і заставаўся да нашых дзён. Акрамя касметычных рамонтаў да 2002 г. ніякіх работ не ажыццяўлялася. Натуральна, што за гэты перыяд будынак вельмі састарэў, прыйшоў, практычна, у аварыйны стан. Таму па ініцыятыве кіраўніцтва станцыі Орша і па рашэнні кіраўніцтва Беларускай чыгункі ў сакавіку 2003 года пачата поўная рэканструкцыя будынка Аршанскага вакзала і добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы, перонаў і платформ. Рэканструкцыя вакзальнага комплексу станцыі Орша, на якую затрачана 20,9 мільярда рублёў, ажыццёўлена выключна за кошт сродкаў Беларускай чыгункі.

Пры захаванні агульнага архітэктурнага гістарычнага аблічча будынка інтэр'еры ўнутраных памяшканняў цалкам рэканструяваныя, выкананыя ў сучасным стылі, з прымяненнем еўрапейскіх тэхналогій і матэрыялаў. Праведзена поўная мадэрнізацыя абсталявання вакзальнага комплексу, якая дала магчымасць значна палепшыць умовы абслугоўвання і знаходжання як пасажыраў, так і работнікаў вакзальнага комплексу.

З мэтай пашырэння сферы паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, і для павышэння даходнасці пасажырскіх перавозак на вакзале ў студзені адчынена зала павышанай камфортнасці. Для стварэння камфортных умоў адпачынку пасажыраў абсталяваныя два нумары «Люкс», адзін аднамесны нумар, шэсць двухмесных нумароў і нумар для адпачынку пасажыраў з дзецьмі. У будынку абсталявана асобнае памяшканне для аўтаматычных камер захоўвання на 144 ячэйкі. Акрамя таго, для стварэння найбольш камфортных умоў па прыёме і перапрацоўцы багажу і грузабагажу, паляпшэння агульнага архітэктурнага ансамбля вакзальнага комплексу зроблены дэмантаж старога будынка багажнага аддзялення і пачата праектаванне новага будынка.

Для зручнасці пасажыраў на вакзале функцыянуюць цырульня, рэстаран, буфеты, більярд-бар, аддзяленні паштовай і электрычнай сувязі, медпункт, платныя туалеты.

Станцыя Орша — унікальны чыгуначны вузел, развязка якога дае магчымасць прымаць цягнікі з любога з шасці напрамкаў на любую станцыю вузла.

 

Фотагалерэя


Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць