Пісьмовыя звароты
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ва УП «Мінскае аддзязенне Беларускай чыгункі» ажыцяўляецца ў адпаведнасці з:
-
Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года №300-З «Аб зваротах грамадзян и юрыдычных асоб»;
-
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян и юрыдычных асоб»;
-
Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»;
-
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях
Накіраваць пісьмовы зварот у адрас кіраўніцтва УП «Мiнскае аддзяленне Беларускай чыгункі» можна па адрасе: вул. Свярдлова, 28-1, г. Мінск, 220006, Рэспубліка Беларусь.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў:
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
-
назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое ёсць) або iнiцыялы асобы, якiм накіроўваецца зварот;
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
-
выклад сутнасці звароту;
-
асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
-
назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое ёсць) або iнiцыялы асобы, якiм накіроўваецца зварот;
-
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
-
выклад сутнасці звароту;
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
4. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
5. Да пісьмовых зваротаў, падаваных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
6. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), пацвярджаючым гэту інфармацыю.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі звароты:
-
выкладзены не на беларускай або рускай мове;
-
не адпавядаюць патрабаванням, у п. 2 i п. 3;
-
утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
-
утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; звароты з'яўляюцца зваротам работнiка да наймальнiка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска;
- звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю i маёмасцi, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнiк iншым спосабам злоўжывае правам на зварот.