Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пісьмовыя звароты

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ва УП «Мінскае аддзязенне Беларускай чыгункі» ажыцяўляецца ў адпаведнасці з:

Накіраваць пісьмовы зварот у адрас кіраўніцтва УП «Мiнскае аддзяленне Беларускай чыгункі» можна па адрасе: вул. Свярдлова, 28-1, г. Мінск, 220006, Рэспубліка Беларусь.

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў: 

1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое ёсць) або iнiцыялы асобы, якiм накіроўваецца зварот;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

  • выклад сутнасці звароту;

  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое ёсць) або iнiцыялы асобы, якiм накіроўваецца зварот;

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

  • выклад сутнасці звароту;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

4. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

5. Да пісьмовых зваротаў, падаваных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

6. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), пацвярджаючым гэту інфармацыю.


Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі звароты:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;

  • не адпавядаюць патрабаванням, у п. 2 i п. 3;

  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; звароты з'яўляюцца зваротам работнiка да наймальнiка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  •  прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

  • з заяўнікам спынена перапіска;

  • звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю i маёмасцi, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнiк iншым спосабам злоўжывае правам на зварот.