Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Тэхналогія адпраўкі грузаў

Грузаадпраўшчыкі (грузаатрымальнікі), якія плануюць адпраўляць або атрымліваць грузы чыгуначным транспартам са станцый (на станцыі) УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі, павінны атрымаць чыгуначны код грузаатрымальніка (грузаадпраўшчыка) і заключыць дагавор на арганізацыю перавозкi грузаў чыгуначным транспартам і транспартнае абслугоўванне.Тэлефоны для даведак: (+375 17) 225 33 98, 225 03 13, ф. 327 82 31, 225 33 98 (Дадатак 2 (матэрыял для спампоўвання ў рускамоўным варыянце)).

Выберыце станцыю, з якой Вам зручна працаваць на тэрыторыі Мінскага аддзялення чыгункі (азнаёмцеся з раздзелам “Грузавы аддзел і грузавыя станцыі аддзялення).

Арганізацыя перавозак грузаў ажыццяўляецца на аснове месячных і дадатковых заявак, якія прадастаўляюцца грузаадпраўшчыкам па форме, згодна з Дадаткам 3 (заяўка формы ГУ-12) (Дадатак 3). Дадатковыя заяўкі прадастаўляюцца грузаадпраўшчыкамі не пазней за 10 дзён да пачатку перавозкі на станцыю адпраўлення. Месячныя заяўкі прадастаўляюцца за 12-15 дзён да пачатку планаванага месяца (у залежнасці ад напрамку руху грузу) у 3-х экзэмплярах у аддзяленне чыгункі па адрасе: г. Мінск, вул. Свярдлова, 28, пакой 205. На сетцы чыгунак укаранёна ў эксплуатацыю міжнародная АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ СІСТЭМА ПЛАНАВАННЯ І ЎЗГАДНЕННЯ ПРЫЁМУ ГРУЗУ ДА ПЕРАВОЗАК АС “МЕСПЛАН. Сістэма дае магчымасць грузаадпраўшчыкам ствараць і падаваць заяўкі на перавозку грузаў формы ГУ-12 у выглядзе электронных дакументаў са свайго рабочага месца. Заяўкі, якія паступілі ў АС “МЕСПЛАН, праходзяць неабходныя ўзгадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі.

Для атрымання магчымасці фарміраваць і перадаваць заяўкі ГУ-12 у выглядзе электронных дакументаў грузаадпраўшчыкам неабходна далучыцца да аўтаматызаванай сістэмы падрыхтоўкі заявак. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (+375 17) 225 03 21 або на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by ў раздзеле “Грузавыя перавозкі - Аўтаматызаваная сістэма падрыхтоўкізаявак  (АПЗ).

Касір таварнай канторы выбранай Вамі станцыі адпраўлення выпісвае рахунак-фактуру на аплату ўсіх належных чыгунцы плацяжоў. Азнаёмцеся таксама з раздзелам “Кошт грузаперавозак (Дадатак 6).

Для атрымання права подпісу ўсіх дакументаў (чыгуначных накладных, накапляльных картак, памятак, ведамасцяў падачы-ўборкі вагонаў і інш.), Вам трэба прад’явіць у таварнай канторы станцыі даверанасць, узор якой прыкладаецца (Дадатак 7).

Пасля аплаты ўсіх плацяжоў і прад’яўлення ўсіх аформленых Вамі дакументаў груз лічыцца прынятым да перавозкі. Гэта засведчваецца накладаннем каляндарнага штэмпеля станцыі адпраўлення. Запоўненая чыгуначная накладная з’яўляецца дагаворам аб перавозцы паміж грузаадпраўшчыкам і чыгункай. Узоры чыгуначных накладных прыведзены ў дадатке 9.


Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць