Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Зала павышанай камфортнасці "Сэрвіс-цэнтр "Клуб-СВ" станцыі Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная

Якасна новы ўзровень сэрвісу і камфорту прапаноўвае чыгуначны вакзал у зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» станцый Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная. Ва ўтульнай  атмасферы наведвальнікі клуба могуць адпачыць ад вакзальнага шуму і мітусні, атрымаць шырокі спектр паслуг. У першую чаргу клуб разлічаны на пасажыраў, якія набылі білет у вагон СВ. Для іх 3-гадзіннае знаходжанне ў зале павышанай камфортнасці будзе бясплатным. Аднак клуб могуць наведаць і ўсе жадаючыя - аплаціўшы ўваход.

У зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» Мінскага чыгуначнага  вакзала створана ўсё для абсалютнай зручнасці наведвальнікаў. Шырокі спектр паслуг сэрвіс-цэнтра закліканы палепшыць час чакання для пасажыраў з максімальным камфортам. Тут Вы можаце вырашыць тэрміновыя пытанні перад паездкай, каб час быў патрачаны  з карысцю. 

Наведаўшы «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» на 2-ім паверсе будынка вакзала, Вы можаце скарыстацца наступнымі паслугамі:
  • зарадка мабільных прылад;
  • даведачна-інфармацыйныя паслугі (расклад руху цягнікоў, правілы праезду, паслугі вакзала, маршрутная сетка гарадскога грамадскага транспарту, гарадскія славутасці);
  • трансляцыя тэлепраграм;
  • доступ у інтэрнэт (Wi-Fi  правадной);
  • заказ на афармленне чыгуначных праязных дакументаў;
  • заказ на браніраванне месцаў у цягніках;
  • заказ на браніраванне месцаў у пакоях адпачынку (гасцініцы) вакзалаў Беларускай чыгункі і гасцініцах горада Мінска;
  • прадастаўленне інфармацыі аб паслугах залаў падвышанай камфортнасці на вакзалах Беларускай чыгункі;
  • выклік таксі па ўсёй сеткі залаў падвышанай камфортнасці на вакзалах Беларускай чыгункі;
  • выклік насільшчыка;
  • заказ у зону адпачынку прадукцыі аб'ектаў харчавання або абслугоўванне непасрэдна ў ім;
  • браніраванне столікаў у рэстаранах;
  • экскурсійнае абслугоўванне (праз турыстычны цэнтр «ДАРТУР», г.Мінск).
Таксама ў зоне сэрвіс-цэнтра прадастаўляюцца платныя паслугі:
 
  • Ксеракапіраванне дакумента (фармат лiста А4);
  • Раздрукоўка тэксту (фармат лiста А4);
  • Сканаванне дакумента (фармат лiста А4);
  • Прыём (адпраўка) факсімільных паведамленняў .
Зала павышанай камфортнасці «Сэрвіс-цэнтр «КЛУБ СВ»
Чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі
220006, г. Мінск, пл. Прывакзальная, д. 5, 2-гі паверх
Рэжым працы: штодня з 7.00 да 23.00
Тэл.: (+375 17) 225 00 52
Факс: (+375 17) 225 52 00
Зала павышанай камфортнасці "Сэрвіс-цэнтр" КЛУБ СВ»
Чыгуначны вакзал станцыі Орша-Цэнтральная
211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Дзержінскага, 8, другі паверх
(Юр.адрас: 211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул.Заслонава, 3а)
Рэжым працы: штодня, кругласутачна
(+375 216) 29-31-35
Факс: (+375 216) 29-31-35
 

 

Фотагалерэя