Гісторыя
1949 год праходзіў пад знакам завяршэння перабудовы канторы ў дыстанцыю будынкаў і збудаванняў, павелічэння рамонтна-будаўнічых аб'емаў, умацавання вытворчай базы.
Сення ў структуры дыстанцыі маецца участак рамонтна-будаўнічых работ,
8 наглядальных участкаў, якія абслугоўваюць службова-тэхнічныя будынкі, вакзалы, прыпыначныя пункты, пасажырскія і грузавыя платформы; аварыйна-дыспетчарскі ўчастак, участак кацельнага гаспадаркі, транспартны ўчастак, жыллевы рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак № 5 (ЖРЭУ-5).
Дыстанцыя абслугоўвае службова-тэхнічныя будынкi, платформы ў 4-х напрамках: Маскоўскім (да арт. Чырвоны Сцяг), Брэсцкім (да п.п. Энергетык), Маладзечанскім (да ст. Гудагай), Асіповіцкім (да ст. Талька). Працягласць участка абслугоўвання – 540 км.
Характар працы раз'ездны, а гэта кантакты з адміністрацыямі, выканкамамі, аддзеламі архітэктуры, цэнтрамі гігіены і г. д.
Дыстанцыя прымала ўдзел ва ўводзе ў дзеянне новага праекта, які не мае аналагаў сярод краін СНД – праекце «Гарадская электрычка».