Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Фізічная культура і спорт

У калектыве дыстанцыі надаецца пільная ўвага фізічнай культуры і спорту. Добрая фізічная форма — гэта не толькі здароўе работнікаў нашага прадпрыемства, але і ключавы момант у выкананні пастаўленых задач.

Калектыў дыстанцыі пастаянна прымае ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах і спаборніцтвах.

Фізічная культура і пачуцце калектывізму ў арганізацыі з'яўляюцца неад'емнымі атрыбутамі, спрыяльнымі яднання духу супрацоўнікаў і адказнасці адзін перад адным. Найлепшым час правядзеннем для дасягнення такіх мэтаў з'яўляюцца турыстычныя злеты.

З 15 па 17 жніўня 2014г. праходзіў турзлет на базе адпачынку «Галактыка», недалека ад горада Ракаў на маляўнічым беразе ракі Іслач.
Адкрываючы спаборніцтвы, намеснік начальніка па ідэалагічнай працы, сацыяльных пытаннях і кадрах Сяргей Дзмітрыевіч Касьянаў павіншаваў удзельнікаў турыстычнага злету: «Вы сабраліся тут, каб адпачыць, змяніць абстаноўку і пасіўнаму аддалі перавагу актыўнаму адпачынаку на прыродзе. Галоўнае, у вас есць баявы настрой, азарт, жаданне перамагчы, тое, дзеля чаго вы тут сабраліся. Жадаю вам добрага адпачынку, пазітыўнага настрою і спартыўных перамог».
З першых жа хвілін спаборніцтваў для ўдзельнікаў наступілі сур'езныя выпрабаванні - дарц, плаванне, настольны тэніс, мiнiфутбол і армрэслінг. У гэтых спаборніцтвах лідэрамі сталі прадстаўнікі вытворча-тэхнічнага аддзела. Праз час на спартыўнай пляцоўцы ўжо кіпелі валейбольныя страсці, дзе актыўна праявілі сябе работнікі Маладзечанскага ўчастка дыстанцыі, адначасова з гэтым турысты рыхтаваліся да творчага конкурсу песні і танца, а таксама займаліся добраўпарадкаваннем лагера.

.

Фотагалерэя

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць