Дзіцячая чыгунка
Начальнiк
Намеснік начальніка
Кантактная інфармацыя:
Навучальны цэнтр Дзіцячай чыгункі:
Час працы: кастрычнік - красавік з 9.00 да 18.00; выхадныя - субота, нядзеля
Тэл.: (+375 17) 270 18 72, (+375 17) 270 18 73, тэл./факс:(+375 17) 244 67 99
Е-mail: dzd@minsk.rw.by
Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 9
Станция Заслонава:
Графік руху цягнікоў
Час працы: май - верасень згодна з раскладам руху цягнікоў; выхадныя - панядзелак, аўторак
Тел.: (+375 17) 378 30 14, (+375 17) 379 65 75Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 86
"Малая Беларуская" — менавіта так часта называюць Дзіцячую чыгунку чыгуначнікі. Нягледзячы на назву, тут усё сапраўднае — і цеплавозы з вагонамі, і правілы руху, і машыністы, і праваднікі, і начальнікі станцый, і вядома, пасажыры. Ад вялікай магістралі Дзіцячая чыгунка адрозніваецца толькі шырынёй каляіны (750 мм, амаль удвая уже "дарослай") і даўжынёй трасы - толькі чатыры з паловай кіламетры, а не тысячы. Ва ўсім астатнім яна ў дакладнасці паўтарае ўсё тое, што ўласціва вялікай і адказнай гаспадарцы рэспублікі - Беларускай чыгунцы, з’яўляючыся пры гэтым кузняй кадраў сталічнага аддзялення магістралі.
У цяперашні час Дзіцячая чыгунка ўяўляе сабою ўстанову, якая злучае ў сабе функцыі сапраўднага чыгуначнага прадпрыемства, адукацыйнай установы прафесійнай падрыхтоўкі і дадатковай адукацыі дзяцей адначасова.
Дата адкрыцця Дзіцячай чыгункі: 9 ліпеня 1955 года.
Поўная даўжыня: 4,5 км.
Даўжыня галоўнага пуці: 3,79 км.
Станцыі:
- Заслонава - пачатковая і канцавая станцыя маршруту Дзіцячай чыгункі, дзе адбываецца пасадка і высадка пасажыраў;
- Піянерская - тэхнічная станцыя, дзе размешчаны пульт кіравання стрэлкамі і сігналамі; праводзіцца тэхнічнае абслугоўванне рухомага саставу і экіпіроўка лакаматываў.
Прыпыначныя пункты:
- Сасновы Бор. Тут пасажыры могуць выйсці, прагуляцца, падыхаць свежым паветрам, адпачыць ад паўсядзённай мітусні.
Пуцявыя збудаванні: 3 пераезды, пуцеправод.
Рухомы састаў: цеплавозы ТУ7А-2782, ТУ7А-3350, вагоны ПВ51.
СЦБ: аўтаблакіроўка, электрычная цэнтралізацыя.














