Дзіцячая чыгунка
У навучальным цэнтры дзіцячай чыгункі размешчана зала гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Розныя экспанаты і дакументы знаёмяць наведвальнікаў з вытокамі зараджэння і развіццём чыгуначнага транспарту, баявымі і працоўнымі традыцыямі, дасягненнямі чыгуначнікаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
У зале гісторыі праводзяцца тэматычныя заняткі з юнымі чыгуначнікамі, а таксама экскурсіі для вучняў сярэдніх школ горада Мінска, жыхароў і гасцей сталіцы з мэтай прафесійнай арыентацыі сярод падлеткаў і прэстыжнасці работы на чыгуначным транспарце.
Супрацоўнікамі дзіцячай чыгункі і юнымі чыгуначнікамі вядзецца пошукавая і зборная работа музейных матэрыялаў, экспанатаў, архіўных дакументаў, успамінаў работнікаў дарогі, былых юных чыгуначнікаў і ветэранаў.